Дзіцячы Зялёны тыдзень


Пяцідзённая праграма экалагічнага фестывалю стала вынікам “Дзіцячых творчых майстэрняў”, якія праходзілі ў галерэі на выходныя, распавяла арганізатарка Зялёнага тыдня Наталля Гарачая. “Мы спецыяльна праводзім Зялёны тыдзень перад вакацыямі, каб даць дзецям нейкую аснову экалагічнага выхавання. У той жа час гэта будзе вельмі цікавае баўленне часу, дзе яны змогуць зрабіць малюнкі, цацкі ды іншыя рэчы, навучаючыся экалагічным пытанням”, – адзначыла яна.

“Мы хочам, каб дзеці пачуваліся свабоднымі. У нас амаль не будзе ніякіх абмежаванняў – будуць музыкі, тэатральныя спектаклі саміх дзяцей. Мы проста даем ім магчымасць сябе рэалізаваць, даем ім пляцоўку, матэрыялы і мастакоў, якія будуць ім дапамагаць. Гэта свята творчасці”, – сказала Гарачая.

belsat.eu

Стужка навінаў