Свята валасоў


Агляд падзеяў культуры, 29 траўня

Валасы як прадмет мастацтва і даніна традыцыі. Восьмы штогадовы Конкурс афрапрычосак у Калі сабраў стылістаў з усёй Калумбіі. Сёлета ён меў назву “Ткацтва надзеі”. Асноўная ж мэта гэтага свята валасоў – падтрымаць культурную самабытнасць афракалумбійцаў.
ЭМІЛЬЯ ВАЛЕНСЬЯ, АСАЦЫЯЦЫЯ АФРАКАЛУМБІЙСКІХ ЖАНЧЫН У КАЛІ:
“Мы хочам заявіць пра прыгажосць чарнаскурых жанчын, іхную эстэтыку і цяжкія ўмовы працы. І даруйце, што мы зноў згадваем пра нашыя адрозненні”.

Традыцыю і гісторыю стылісты выкарысталі не толькі ў спосабах пляцення прычосак, але і ў сімвалізме, які яны маюць. Косы ператвараліся то ў арнаменты, то ў халупы, у якіх калісьці жылі продкі, што былі ў рабстве. Дзеля гэтага майстры запляталі ў валасы мадэлек плады персікавай пальмы, бананы і галінкі платанавага дрэва.

belsat.eu

Стужка навінаў