Апытанне: Ці траціць грошы на вяртанне Статуту ВКЛ?


Карэспандэнты “Белсату” запыталі ў жыхароў Магілёва: ці трэба вяртаць дакумент на радзіму і ці гатовыя яны ахвяраваць на гэта грошы?

На тэрыторыі сучаснай Беларусі няма ніводнага асобніка арыгінальнага выдання Статуту Вялікага Княства Літоўскага на старабеларускай мове. Адно з выданняў, 1588 г., выставіў на аўкцыён маскоўскі прыватны калекцыянер. Ён хоча атрымаць за яго $ 45 тыс. Выданне можна выкупіць, калі своечасова (цягам двух тыдняў) унесці заклад 10 % ад заяўленага кошту.

Працаўнікі Музею гісторыі Магілёва распачалі дабрачынную акцыю дзеля збору грошай на вяртанне дакументу. Сёння да яе далучыўся Нацбанк.

Пераважная большасць жыхароў Магілёва вітае такую ініцыятыву. Праўда, выкласці ўласныя грошы гатовыя каля паловы рэспандэнтаў. Астатнія спасылаюцца на беднасць. Падрабязнасці – на відэа.

belsat.eu

Стужка навінаў