Праляскоўскі баіцца новых інфармацыйных войнаў


Ён папрасіў журналістаў з краінаў СНД не распачынаць іх. Такую просьбу Праляскоўскі выказаў, даючы інтэрв’ю перад пачаткам VII Беларускага міжнароднага медыяфоруму “Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі”.

Форум адкрыўся 28 траўня ў Менску. Асноўны акцэнт зрабілі на эканоміку і інтэграцыю ў межах Еўразійскай эканамічнай прасторы, бо “ў межах СНД адбываецца цяпер рознаўзроўневая інтэграцыя розных краінаў”.

На імпрэзу запрасілі экспертаў, кіраўнікоў навуковых калектываў, аналітыкаў, дэканаў факультэтаў журналістыкі, кіраўнікоў афіцыйных саюзаў журналістаў. Выступаючы на адкрыцці, Праляскоўскі падзякаваў дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам краінаў СНД за “аб’ектыўнасць і справядлівасць пры асвятленні падзеяў у краіне”. Паводле яго, нягледзячы на цяжкасці ў дачыненнях паміж дзяржавамі, журналісты “не перасягнулі межы інфармацыйнай маральнасці”.

belsat.eu

Стужка навінаў