Узнагародзілі «Каханне»


https://youtu.be/hU3Tj_RHASk
Агляд падзеяў культуры, 28 траўня

Юбілейны 65-ы Канскі кінафестываль уручыў узнагароды. Залатую пальмавую галінку атрымала стужка “Каханне” аўстрыйца Міхаэля Ганэке (Michael Haneke). Фільм апавядае пра пажылое сужэнства. Гран-пры фестывалю ўганаравалі сатырычную карціну “Рэальнасць” італьянца Матэа Гаронэ (Matteo Garrone) пра тое, як спроба стаць зоркаю рэаліці-шоу становіцца ідэяй фікс.

Узнагародаю журы адзначылі камедыю брытанскага рэжысёра Кена Лоўча (Ken Loach) “Лёс анёлаў” пра шлях юных хуліганаў. А найлепшым рэжысёрам сёлета стаў мексіканец Карлас Рэйгадас (Carlos Reyagadas) са стужкаю “Пасля змроку – святло”. Фільм Сяргея Лазніцы “У тумане”, зняты паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава, атрымаў прыз Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары