Апытанне: праца за мяжою


https://youtu.be/-ED8doW72dU
Паводле звестак “Белстату”, сёлета за першы квартал звольнілася на 10 000 людзей больш, чымся прынялі на працу. Найгоршая сітуацыя ў будаўнічай сферы: на 65 % болей працаўнікоў сышло з працы, чымся ўладкаваліся. У сферы адукацыі звольнілася на 16 % працаўнікоў больш, чым прыйшло. На трэцім месцы ў колькасці звальненняў – транспарт і сувязь, тут дэфіцыт 11 %.

Адмыслоўцы ўпэўненыя, што большасць па звальненні едзе працаваць за мяжу – перадусім у Расею. Гаворка пра некалькі соцень тысячаў чалавек.

“Белсат” запытаўся ў жыхароў Пінску, ці шукалі б яны працы за мяжою.

“Не паехаў бы – мне тут усё пасуе. Працую ўвесь час на адным месцы ўжо 37 гадоў і нікуды не рвуся, мне тут добра”, – кажа мужчына сталага веку.

“Я б паехаў, праўда, не ведаю куды… Ды туды, дзе лепш бы плацілі”, – кажа малады чалавек.

“Ды ў любую краіну, абы не тут – тут немагчыма жыць”, – падзяліўся мужчына.

“Ну, калі б было здароўе, то паехаў бы. Усе ж нашыя выехалі ў Расею – усё працаздольнае насельніцтва, і не толькі з Беларусі, – усіх Расея корміць. У Беларусі ж цяжка жыць”, – кажа мужчына.

“Хіба толькі ў Канаду. Там жыць добра, паветра чыстае, годная зарплата. А Расея, шчыра кажучы, мяне не цікавіць. Што там у гэтай Расеі рабіць?” – мяркуе мужчына.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары