Эстонцы прыдумалі футбол, у якім не трэба бегаць


Пакуль Польшча і Украіна рыхтуюцца прыняць чэмпіянат свету па футболе “Еўра-2012”, жыхары Таліну ганяюць мяч, седзячы за стырном “Лады”.

За выняткам вялікіх памераў мяча і таго, што гульцы не мусяць бегаць за ім, правілы гульні – класічныя. Праўда, удзельнікі карболу кажуць, што навыкі футбалістаў дапамагаюць тут далёка не заўсёды. “Паколькі стырно не мае гідраўзмацняльніка, трэба мець моцныя рукі. Ну і вядома, умець кіраваць аўтамабілем старой мадэлі”, – тлумачыць аматар новага віду спорту Эркі Сарапуу.

У матчы ўдзельнічалі два гульцы з кожнага боку: тры “Лады” савецкіх часоў і адно больш сучаснае аўта – “Mitsubishi”. Хоць усе аўтамабілі адмыслова падрыхтавалі да гульні, праблемы стваралі гатовыя закіпець радыятары. Каб аўты не загарэліся, аб’ём паліва ў іх быў мінімальны.

Стваральнікі карболу спадзяюцца, што гульня хутка заваюе папулярнасць, і ўжо думаюць пра тое, як арганізаваць нацыянальны і балтыйскі чэмпіянаты.

belsat.eu

Стужка навінаў