Журы ацаніла Юрыя Каліну за дакументальныя фільмы «Архімандрыт», «Шанц на новае жыццё», «Місія» і «Балада пра Мялешкі» у якіх ён «паказвае што пасля кожнага няшчасця, пасля кожнага падзення можна падняцца з дапамогаю людзей і Бога. Або і аднаго і другога».
Юрый Каліна – журналіст, рэдактар, рэжысёр. Працаваў у месячніку «Часопіс», «Беларускіх гістарычных сшытках». Ад 1995 г. звязаны з польскім грамадскім тэлебачаннем TVP S.A. Сёння – праграмны сакратар беластоцкага аддзелу TVP S.A. і кіраўнік рэдакцыі «Белсату» ў сталіцы Падляшша. Ён цікавіцца сацыяльна-палітычнаю тэматыкаю, асвятляе праблемы нацыянальных меншасцяў і праваслаўя ў Польшчы і краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Аўтар больш як ста рэпартажаў і дакументальных фільмаў, узнагароджаных на шматлікіх фестывалях.
Цырымонія ўручэння ўзнагародаў «Melchiory-2012» адбылася 26 траўня ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.