Журналіста «Белсату» выбралі ў кіраўніцтва БАЖ


Міхала Янчука, кіраўніка менскага бюро «Белсату», на VII з’ездзе Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) выбралі ў склад Праўлення арганізацыі, у якое ўвайшлі дзесяць асобаў.

З’езд вырашыў, што на чале асацыяцыі застанецца Жанна Літвіна. Сёння БАЖ – гэта адна з найбуйнейшых і найбольш актыўных беларускіх недзяржаўных арганізацыяў, якія працуюць легальна. БАЖ налічвае 1000 сябраў. Еўрапейскі Парламент уганараваў арганізацыю ўзнагародай імя Андрэя Сахарава.

Міхал Янчук – афіцыйны прадстаўнік бюро ў Менску. У сакавіку 2012 г. улады Беларусі ўключылі яго ў нефармальны спіс грамадзянаў, якім забаронены выезд за межы Рэспублікі Беларусь. 39-гадовага журналіста беспадстаўна абвінавацілі ва ўхіленні ад вайсковай службы.

Глядзі таксама
Каментары