Масква: паліцыя сарвала акцыю пратэсту секс-меншасцяў


https://youtu.be/SqaAMDUVC68
Маскоўская паліцыя затрымала ля будынку Маскоўскага гарадскога парламенту некалькі ЛГБТ-актывістаў і праціўнікаў секс-меншасцяў.

Прадстаўнікі сексуальных меншасцяў спрабавалі правесці несанкцыянаваную акцыю пратэсту супраць дыскрымінацыі. Тым часам непадалёк сабраліся некалькі праваслаўных актывістаў і праціўнікаў секс-меншасцяў, каб перашкодзіць правядзенню акцыі.

{movie}Масква: паліцыя сарвала акцыю пратэсту секс-меншасцяў|right|4449{/movie}

Пратэст выклікаў законапраект, скіраваны супраць «распаўсюду прапаганды гомасексуалізму сярод няпоўнагадовых», які быў прадстаўлены ў ніжняй палаце расейскага парламенту. На думку заходніх дыпламатаў і ЛГБТ-актывістаў, у гэтым законапраекце шмат няяснасцяў і ён можа быць занадта шырока трактаваны працаўнікамі паліцыі. Паводле законапраекту, за прапаганду гомасексуалізму фізічнай асобе можа пагражаць штраф памерам каля 100 еўраў, юрыдычнай асобе – каля 10 тыс. еўраў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары