Гран-пры конкурсу «Прэс-фота Беларусі» атрымаў Аляксандр Васюковіч


Гран-пры чарговага прафесійнага конкурсу беларускіх фатографаў «Прэс-фота Беларусі» атрымаў фатограф-фрылансер Аляксандр Васюковіч за здымак «Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла 26 траўня ў менскай галерэі «Ў». Прызы раздаваліся ў намінацыях «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыццё», «Традыцыі», «Партрэт», «Мастацтва і забавы» і «Прырода». Пры гэтым у кожнай намінацыі ацэньваліся як асобныя здымкі, так і серыі.

Найбольшую колькасць прызоў у розных намінацыях атрымалі працы вядомых фатографаў Сяргея Грыца і Сяргея Гудзіліна.

Конкурс «Прэс-фота» праводзіўся ўжо трэці раз. Гэтым разам на яго прыслалі прыкладна 2,5 тыс. фотаздымкаў.

{movie}”Прэс-фота Беларусі – 2012″|right|4448{/movie}

Гэта адкрыты незалежны конкурс, які ставіць за мэту спрыяць развіццю прафесійнай прэс-фатаграфіі ў Беларусі, стымуляваць развіццё фотажурналістыкі, падтрымліваць абмен вопытам і ведамі паміж фатографамі ды высокія прафесійныя стандарты фотажурналістыкі, а таксама спрыяць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафесійнаю інфармацыяй.

Летась Гран-пры конкурсу «Прэс-фота Беларусі» дастаўся Сяргею Гудзіліну.

Працы-пераможцы конкурсу можна праглядзець на сайце Прэс-фота Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў