Вітаем на новым сайце «Белсату»!


Дызайн і структура сайту belsat.eu абнавіліся, і мы спадзяемся, што дзякуючы гэтаму наш сэрвіс зрабіўся больш прыязным і зручным для карыстальніка.

Сярод іншага на старонцы ўведзеная катэгарызацыя матэрыялаў. Самыя важныя матэрыялы будуць з’яўляцца ў раздзеле «Навіны», у раздзеле «Апытанні» – меркаванні жыхароў Беларусі на самыя гарачыя тэмы, а матэрыялы больш лёгкага і забаўляльнага характару можна знайсці ў раздзеле «Цікавінкі».

На новай старонцы штодня акрамя суботы і нядзелі з 19:00 да 22:00 глядзіце праграмы нашага тэлеканалу ў жывой трансляцыі, у архіве можна знайсці праграмы ды фільмы, што раней былі ў эфіры.

У раздзеле «Асобы «Белсату» вы зможаце даведацца больш пра вядоўцаў нашага тэлеканалу, неўзабаве раздзел папоўніцца новымі імёнамі. Заставайцеся з «Белсатам»!

Калі з загрузкаю сайту ўзнакаюць праблемы, трэба націснуць камбінацыю клавішаў ctrl і F5. Цяжкасці звязаныя з перамяшчэннем архіву са старой версіі старонкі. За нязручнасці просім прабачэння.

belsat.eu

Стужка навінаў