Фантомныя жаданні Аляксандра Лукашэнкі




Гэтак журналіст Павел Селін ацэньвае традыцыйныя запрашэнні прадстаўнікоў расейскіх медыяў у Беларусь. Падчас гэткіх візітаў улады хваляцца надзвычайнымі эканамічнымі, навукова-тэхнічнымі ды палітычнымі дасягненнямі. Але традыцыйны прэс-тур сёлета меў асаблівасць: Аляксандр Лукашэнка не сустрэўся з расейскімі журналістамі.

Селіна – колішняга карэспандэнта НТВ у Менску – дзевяць гадоў таму абвесцілі персонаю нон-грата. Яго, як і шматлікіх іншых журналістаў, на ўзорных прэс-турах бачыць не жадаюць. Затое заўсёды радыя прадстаўнікам рэгіянальных СМІ, якія не будуць паглыбляцца ва ўнутрыпалітычнае жыццё Беларусі.

“У медыцыне ёсць такі тэрмін, як “фантомны боль”, а гэта вось фантомныя жаданні, калі казаць пра Аляксандра Лукашэнку. Фантомнае жаданне мець добры імідж у Расеі, для таго, каб падтрымліваць тут свой электарат. Бо гэта ж надзвычайная рэч – да гэтай пары ў Расеі ёсць вялізарная колькасць людзей, якія пры любой нагодзе кажуць, маўляў, у Лукашэнкі чысціня і парадак ды г. д. На гэтым усім ён хацеў вылезці ў 90 гадах, заняць месца Ельцына ў Крамлі”, – нагадвае журналіст.

Відавочна, з прыходам Пуціна жаданні ды амбіцыі кіраўніка Беларусі сталіся яшчэ больш фантомныя, а таму выдаткоўваць часу на расейскіх журналістаў Лукашэнка не захацеў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары