Музей-запаведнік «Нясвіж»: неўзабаве адкрыццё


Канчаецца рэстаўрацыя нацыянальнага гістарычна-культурнага музею-запаведніку “Нясвіж”.

Працы на ўнікальным для Беларусі аб’екце пачаліся ў 2004 годзе. Праз чатыры гады для наведнікаў адкрылі экспазіцыйныя залы ў памяшканнях уязной брамы і ў прыбрамных корпусах, а таксама ў паўночна-ўсходняй галерэі. 15 чэрвеня адкрыюць увесь палацавы ансамбль.

Пэўныя падрабязнасці паведаміў у інтэрв’ю дырэктар установы Сяргей Клімаў: “15 чэрвеня адбудзецца адкрыццё замку з удзелам прэзідэнта краіны. Мы вельмі рыхтуемся да гэтага, ужо амаль змантаваная экспазіцыя ў 30 залах комплексу. А агульная плошча замку, нагадаю, – прыкладна 8 тысячаў квадратных метраў. Увесь апошні год працуем без выходных; летам рэжым працы мяняем: канчаем крыху пазней. Прыязджае вельмі шмат наведнікаў, летась іх было 210 тысячаў; цяпер чакаецца больш за 350 тысяч. З замежных турыстаў – большасць з Расеі”.

{movie}Музей-запаведнік «Нясвіж»: неўзабаве адкрыццё|right|4434{/movie}

Зусім інакш цяпер выглядае вежа, якую спачатку пабудавалі ў форме цыбуліны. Яе дакладнае аблічча аднаўлялі, кіруючыся гравюраю вядомага тапографа і мастака пачатку XVII стагоддзя Тамаша Макоўскага.

“Вярнулі аблічча вежы, – працягвае Сяргей Клімаў, – прычым збіралі сродкі на яе рэканструкцыю ўсёй краінаю, даволі значную суму ахвяравалі двое грамадзянаў Расеі. Яшчэ, праўда, засталіся запазычанасці перад падраднікам, але замак набыў абрысы, захаваныя на малюнках і здымках. Маем намер даць працяг дабрачыннай акцыі ды з часам сабраць грошы на аднаўленне гадзінніка на замкавай вежы, якая так і называлася – Гадзіннікавая”.

belsat.eu

Стужка навінаў