Дзяржкантроль бароніць практыку ўшчыльнення забудовы


“Звароты грамадзянаў, не задаволеных з ушчыльнення забудовы, часта неабгрунтаваныя”, – мяркуе спецыяліст галоўнага ўпраўлення кантролю па Менску Камітэту дзяржаўнага кантролю (КДК) Уладзімір Мацкевіч.

У Менску адбыўся круглы стол “Ушчыльненне забудовы. Як дасягнуць кампрамісу” з удзелам жыхароў сталіцы, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і забудоўнікаў.

Апошнім часам грамадскасць усё часцей ставіць пытанні пра мэтазгоднасць ушчыльнення забудовы ў Менску. Дзесьці пад забудову аддаюць зялёныя зоны ці спартовыя пляцоўкі, дзесьці новазбудаваныя аб’екты пачынаюць парушаюць гістарычны сілуэт гораду. Часта даходзіць да канфліктаў і супрацьстаяння насельніцтва з забудоўнікамі. Як знайсці баланс паміж інтарэсамі? На гэтае пытанне і спрабавалі шукаць адказу ўдзельнікі сустрэчы.

{movie}Дзяржкантроль бароніць практыку ўшчыльнення забудовы|right|4432{/movie}

“Звароты грамадзянаў, не задаволеных з ушчыльнення забудовы, часта неабгрунтаваныя, – мяркуе прадстаўнік КДК Уладзімір Мацкевіч. – Усе такія праекты рэалізоўваюцца ў межах развіцця жылых зонаў паводле генеральнага плану г. Менску, які зацверджаны, прайшоў экспертызу. Напрыклад, людзі часам спасылаюцца на тое, што ў выніку ўзвядзення таго ці іншага будынку павялічыцца цяжар на камунальныя сеткі. Часта гэта неапраўданыя і нічым не пацверджаныя засцярогі. Ці пажаданні замест таго, каб пабудаваць дом, стварыць на гэтым месцы сквер. Але ж прызначэнне тэрыторыі загадзя вызначанае ў генплане, і памяняць яго вельмі складана. Такія пытанні не вырашаюцца імгненна, гэта павінна абмяркоўвацца выканкамамі, якія надзеленыя функцыямі распрацоўвання генпланаў. Таму мы накіроўваем такія звароты ў гарвыканкам”.

Начальнік аддзелу кантролю дзяржаўнай уласнасці Галоўнага ўпраўлення кантролю па Менску КДК Віктар Маневіч у сваю чаргу заявіў, што КДК не мае паўнамоцтваў прымаць тыя ці іншыя рашэнні адносна забудовы, а свае правы жыхары павінны адстойваць у судзе ці звяртацца да мясцовых уладаў.

belsat.eu

https://youtu.be/DR4656QiOz4

Глядзі таксама
Каментары