Віталь Рымашэўскі: Мы зробім усё, каб спецслужбы не справакавалі бойкі з міліцыяй


“Правакацыяў на Плошчы можна чакаць толькі з боку спецслужбаў, – упэўнены кандыдат на прэзідэнта Віталь Рымашэўскі, – бо дэвіз гэтай Плошчы: “Мы адзін народ”.

Палітык не выключае, што падчас сённяшняй акцыі на Кастрычніцкай плошчы працаўнікі спецслужбаў будуць спрабаваць справакаваць канфлікт дэманстрантаў з праваахоўнікамі. “Гэтая ўлада 16 гадоў сеяла варожасць паміж намі, спрабавала пасеяць злосць у грамадстве. Мы павінны супрацьпаставіць гэтаму іншы дух – дух міру, дух салідарнасці, дух свабоды”, – падкрэсліў палітык.

Віталь Рымашэўскі заявіў журналістам, што галасаваў за змены у ў Беларусі. “Я галасаваў і за тое, каб у Беларусі з’явіўся законна абраны прэзідэнт замест узурпатара”, – дадаў кандыдат ад БХД.

belsat.eu

Стужка навінаў