Полацк святкуе юбілей


https://youtu.be/-ccloE0I260
Сёлета гораду спаўняецца 1150 гадоў. Учора з гэтае нагоды там адкрылі памятнік дойліду Іаану, які на замову Ефрасінні Полацкай ў XII стагоддзі пабудаваў Царкву святога Спасу.

Царква захавалася амаль цалкам, пэўныя перабудовы закранулі толькі верхнюю частку будынку. Гэта аб’ект са спісу гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Але гэтымі днямі ўвага ў Полацку будзе прыцягнутая не толькі да царквы і яе будаўніка. З нагоды дня заснавання гораду тут будуць праходзіць кірмашы, канцэрты ды іншыя імпрэзы – ажно да 5-га чэрвеня.

Глядзі таксама
Каментары