Апытанне: мінімальны бал


Менш за тыдзень засталося да канца рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне.

На леташнім ЦТ сярэдні бал вагаўся на ўзроўні 30, а кожны дзясяты абітурыент атрымліваў менш за 7 балаў са 100. Магчыма, гэтым кіравалася Міністэрства адукацыі, калі мінімальны прахадны бал знізіла да 7.

“Белсат” запытаўся ў менчукоў: ці не варта падняць планку?

“Я лічу, што на сённяшні дзень гэтая планка ведаў ужо мае пад сабою дастаткова добры ўзровень нашых выпускнікоў”, – мяркуе жанчына.

“Думаю, што трэба. Бо калі здараецца недабор, то туды трапляюць абітурыенты, якія не вельмі зацікаўленыя ў вучобе, дзеля “корачкі”, як кажуць. Таму мусіць усё ж такі перамагчы мацнейшы”, – падзяліўся студэнт.

“Мяркую, што трэба, каб потым павысіць узровень абітурыентаў і выпусканых спецыялістаў”, – кажа жанчына.

“Дык яго ўвогуле трэба панізіць!” – абурыўся малады чалавек.

belsat.eu
https://youtu.be/ejRrv4wDdfw

Глядзі таксама
Каментары