Апытанне: «Мне падаецца, у нас – свабода»


https://youtu.be/VpJ1wb0TJmM
«Ці пачуваецеся вы свабоднымі ў Беларусі, і ці можна ў нашай краіне адкрыта дэманстраваць палітычныя погляды?» – з такім пытаннем карэспандэнты «Белсату» звярнуліся да менчукоў.

«Я пачуваюся свабодным у прыватнай размове», – прызнаўся першы рэспандэнт. Аднак у будучыню ён глядзіць з аптымізмам: «Будзе ў нашай краіне бел-чырвона-белы сцяг і будзе герб «Пагоня», іншага не можа быць, гэта аксіёма».

Наступная апытаная пачувацца свабоднаю, бо можа «цалкам рэалізавацца»; а ў грамадскіх месцах «трэба ведаць, дзе выказвацца і калі». Абмежаванні, паводле яе, існуюць у кожнай краіне.

«Кожны выказвае сваё меркаванне. Калі ласка, ідзіце на мітынг, выказвайце на працы», – мяркуе наступная апытаная. «Мне падаецца, у нас свабода», – рэзюмавала яна.

У Беларусі кожны нешта недагаворвае, кажа наступны рэспандэнт.

«Мне падаецца, ні ў воднай краіне свету нельга быць вольным ад палітычных з’яваў», – разважае хлопец.

«Я ў палітыку не лезу. І ўвогуле я лічу, што не трэба ўмешвацца ў палітыку», – адрэзала жыхарка Менску.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары