Тытунь у бутэльцы


Агляд падзеяў культуры за 24.05.2012

Малыя бутэлькі для тытуню – мініяцюрныя творы мастацтва – выставілі на продаж. У Гон-Конгу з малатка пусцяць табакеркі кітайскіх імператараў. Калісьці яны былі каштоўнымі аксесуарамі, якія шмат маглі расказаць пра свайго ўладальніка.

ДЖУЛЬЯН КІНГ, АЎКЦЫЁННЫ ДОМ «BONHAMS»:
“У бутэльцы было прыкладна на траціну насыпана тытуню. Трэба было акунуць туды лыжачку, узяць невялікую дробку тытуню, панюхаць і спадзявацца, што пасля не атрымаеш рак носа”.
Самая дарагая з табакерка з прадстаўленых – вось гэтая, з 18-га стагоддзя, з выяваю еўрапейкі. Яе кошт ацэньваюць нават на мільён долараў. На аўкцыёне таксама выстаўленыя партрэты імператарскіх сем’яў. За ўсе лоты на нядзельным аўкцыёне плануецца атрымаць ад 3 да 5 мільёнаў долараў.

belsat.eu

Стужка навінаў