Савіных параіў польскім дыпламатам, як паскорыць выдачу візаў


Польшча звярнулася да Беларусі з просьбаю павялічыць колькасць сваіх консульскіх працаўнікоў, каб пазбегчы чэргаў пры афармленні візаў.

На брыфінгу ў Менску 24 траўня прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных параіў польскаму боку палепшыць арганізацыю выдачы візаў беларусам і вызваліць консульскіх працаўнікоў ад “не ўласцівых ім функцыяў”.

Як заявіў Савіных, у Беларусі польскія візы выдаюць 26 працаўнікоў, а ў беларускім консульстве ў Польшчы – 12. “Нагрузка пры выдаванні візаў на аднаго консула прыкладна супастаўная, – лічыць прэс-сакратар МЗС. – Разам з тым чарга ў беларускай амбасадзе непараўнальна меншая, а хуткасць выдачы візаў вышэйшая”.

belsat.eu

Стужка навінаў