Андрэй Саннікаў: Калі не будзе абвешчаны другі тур – будзем пратэставаць на Плошчы


https://youtu.be/DB4w-YiHCvw
“Народ прагалсуе супраць Лукашэнкі – я на 100% у гэтым упэўнены” – заявіў кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў.

Адказваючы на пытанне журналістаў, якіх вынікаў ад выбараў ён чакае, Саннікаў сказаў: “Зразумела, што ЦВК будзе абвяшчаць вынікі на карысць Лукашэнкі, але такая колькасць кандыдатаў у любой краіне аўтаматычна азначае другі тур. Калі нам скажуць, што перамог Лукашэнка, мы будзем пратэставаць супраць гэтага”.

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў паведаміў журналістам 19 снежня на ўчастку для галасавання № 7 Першамайскага раёна Мінска, што ён прагаласаваў “за свабодную Беларусь”.

На ўчастак Саннікаў прыйшоў з жонкай журналісткай Ірынай Халіп і іх сынам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары