Юры Хашчавацкі: Кожны чалавек сам вырашае – ці заставацца яму рабом


“На Плошчу трэба ісці дзеля самога сябе, – упэўнены рэжысёр Юры Хашчавацкі, – дзеля таго каб самому сабе сказаць: так я застаўся чалавекам і мяне не зламалі”.

На думку рэжысёра, Плошча-2006 стала феноменам у найноўшай беларускай гісторыі ды нарадзіла новую беларускую эліту. “Само слова “Плошча” дагэтуль не мела такога ёмістага значэння. І раптам гэтае слова пераўтварылася ў слова глыбокае, як ва Ўкраіне слова “Майдан”. Гэта дзякуючы таму, што там нарадзілася новая эліта” – дадаў Юры Хашчавацкі.

Ці феномен Плошчы спрацуе сёлета? Рэжысёр падкрэслівае, што кожны сам мусіць вырашыць, ці браць удзел у Плошчы. “Жыццё кожнага чалавека – гэта драматычны твор з галоўны героем. І тут ўзнікае пералом – кім ты хочаш быць? Ці ты хочаш быць чарвяком, аб якога выціраюць ногі? Ці ты хочаш быць чалавекам што варты, каб яго паважалі, а галоўнае – каб ён меў права на самапавагу?” – кажа Юры Хашчавацкі.

belsat.eu

Стужка навінаў