Апытанне: эканомім на харчах?


Выдаткі на ежу – самая значная частка ў бюджэце сярэднестатыстычнага беларуса. Паводле сацыёлагаў, гэта не менш за 40 % выдаткаў, тым часам як у суседніх Польшчы і Літве гэты паказнік балансуе на ўзроўні 20–25 %. І як паказала нашае апытанне, менавіта на харчах беларусы імкнуцца зэканоміць.

«Не заўсёды атрымліваецца купляць тыя харчы, якія хочаш спажываць. Добра першыя два тыдні месяца, а потым даводзіцца эканоміць», – распавядае студэнтка аднаго з менскіх універсітэтаў. «Мяса – ужо рэдкасць, дорага. Сала купляю. Сала – са шчок, тое што таннейшае. Перадусім глядзіш на кошт і толькі потым на якасць», – гаворыць жыхар Менску.

«Мы эканомім, але ў маёй сям’і – не на харчах. Эканомім на некаторых паслугах, – распавядае адна з удзельніц апытання. – Мая дачка зрабілася вегетарыянкаю, але не праз тое, што харчы падаражэлі. Але я гляджу – нічога ў гэтым кепскага няма, думаю, можа, і мне паціху перайсці?»

belsat.eu

Стужка навінаў