Міліцыянты схапілі журналістаў (Абноўлена)


У цэнтры Менску міліцыянты затрымалі тэлеаператара Алеся Любенчука ды незалежную журналістку. Неўзабаве яе адпусцілі, аператара трымалі ў пастарунку каля двух гадзінаў.

Міліцыянты схапілі журналістаў пасля таго, як тыя запісалі інтэрв’ю з праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам. Алесь Любянчук паспеў паведаміць па тэлефоне, што яны ў Кастрычніцкім РУУСе.

„Затрымлівалі шэсць чалавек, прычым пяць з іх былі ў цывільным. Журналістаў завялі ў машыну, я спрабаваў пагутарыць з міліцыянтамі, яны адмаўляліся прадстаўляцца”, – распавядае Андрэй Бандарэнка, што стаў відавочцам затрымання.

belsat.eu

Стужка навінаў