Кіркораў «выпакутаваў» ордэн


Агляд падзеяў культуры за 22.05.2012

Ад сусветнага мастацтва – да расейскай поп-музыкі. Учора на канцэрце ў Менску Філіпу Кіркораву ўручылі ордэн Францішка Скарыны.

ФІЛІП КІРКОРАЎ, СПЯВАК:
“Для мяне гэта вельмі значная і дарагая ўзнагарода ды адна з самых сур’ёзных узнагародаў, што я атрымліваў за сваё жыццё. Яна насамрэч, можа, выпакутаваная, і мае беспасярэдняе дачыненне да майго жыцця”.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў спевака з фармулёўкаю за “значны ўнёсак у развіццё і ўмацаванне беларуска-расейскіх культурных сувязяў”. Цікава, што даведаўшыся пра ўзнагароду, Філіп Кіркораў уцёк ад адказу на пытанне, хто ж такі Францішак Скарына. Раней ордэн беларускага першадрукара атрымалі Надзея Бабкіна і Мікалай Баскаў.

belsat.eu

Стужка навінаў