Піянерыя ў Паўночнай Асеціі


90-я ўгодкі піянерскай арганізацыі святкавалі і ў Расеі, што праўда, не з такім размахам, як у Менску.

Былі чырвоныя піянерскія гальштукі, барабанны дробат, урачыстыя прамовы пад пільным вокам бюстаў Леніна і Сталіна і прыняцце новых піянераў у шэрагі арганізацыі.

Хоць старшыня піянерскай арганізацыі Паўночнай Асеціі Алан Гулаеў сам не насіў чырвонага гальштука, ён упэўнены, што адраджэнне піянерскіх традыцыяў дапаможа захаваць гістарычную спадчыну ягонага народу.

«Я вырашыў аднавіць піянерскую арганізацыю, бо дзеці мусяць ведаць сваю гісторыю, гісторыю сваіх дзядоў і прадзедаў. Бо піянер заўсёды і для ўсіх быў прыкладам», – кажа Гулаеў.

Ягоная памочніца Лідыя Элалдыева згадвае часы сваёй піянерскай маладосці і не бачыць у маладым пакаленні ранейшага энтузіязму.

«Я вельмі ганарылася, калі нас прымалі ў піянеры і камсамол. У мяне каленкі дрыжалі – вось з такім гонарам і хваляваннем я ўступала ў шэрагі піянерскай арганізацыі. Раней весялей было – мы распальвалі вогнішчы пасля імпрэзаў, спявалі піянерскія песні… Мне падаецца, што дзеці не адчуваюць той адказнасці, якую мы адчувалі раней», – кажа яна.

belsat.eu
https://youtu.be/NymTvYP9bEA

Глядзі таксама
Каментары