Краіна піянерыя


У Менску прайшлі ўрачыстасці з нагоды 90-годдзя піянерскай арганізацыі.

На плошчы Перамогі ўзнагародзілі найлепшых піянераў і прынялі ў арганізацыю новых чальцоў.

“Белсат” запытаўся ў маладых нашчадкаў Ільіча: што значыць для іх гэтае свята і якое значэнне піянерыя грае ў іхным жыцці?

“Гэта 90-годдзе піянерскага сяброўства, піянерскай арганізацыі. Яе стварыў Уладзімір Ільіч Ленін, каб любіць сваю радзіму. Як мне распавядалі, гэта быў вялікі чалавек, сапраўдны патрыёт сваёй радзімы, ён шмат што зрабіў для яе – Кастрычніцкую рэвалюцыю у тым ліку. Я змянілася, як стала піянеркаю, стала любіць сваю радзіму, больш добрых рэчаў рабіць”, – кажа дзяўчынка.

“Гэта дзень нараджэння піянерыі – яна прызваная дапамагаць людзям, быць добрымі ды справядлівымі. І ўсе піянеры, натуральна, займаюцца спортам, і я стаў больш актыўным”, – кажа хлопец.

“Сёння свята, дзень нараджэння піянерыі. Яна была створаная для таго, каб людзі былі добрыя і ўсім дапамагалі”, – кажа дзяўчына.

belsat.eu
https://youtu.be/Wg9yCRV_8e4

Глядзі таксама
Каментары