«Жыве Беларусь» – здымкі завершаныя


Першы мастацкі фільм на беларускай мове пра сучасную Беларусь, зняты за мяжою, практычна гатовы. 22 траўня стужка будзе прэзентаваная на кінакірмашы ў Канах.

Здымкі фільму адбываліся ў атмасферы сакрэтнасці, і толькі некаторыя дэталі траплялі ў сеціва. Гэтак, было вядома, што бюджэт кінакарціны складае 1 млн долараў, стужка створаная на падставе біяграфіі моладзевага актывіста Франака Вячоркі.

Урэшце бюджэт быў павялічаны амаль удвая – да 1 900 000 долараў, што і так параўнальна невялікая сума. А сюжэт выглядае прыкладна так…

Беларусь застаецца пад уладаю дыктатуры Лукашэнкі цягам пятнаццаці гадоў. Мірон, малады рок-музыка, не цікавіцца палітыкаю. Ён думае, што ягоныя сябры з дэмакратычнай апазіцыі – гэта група ідэалістаў. Чарговы канцэрт ягонага гурта ператвараецца ў палітычную акцыю, а музыку сілком адпраўляюць у войска ў якасці пакарання. Там Мірон праходзіць праз выпрабаванні ды робіцца іншым чалавекам.

Стужку, у якой граюць вядомыя беларускія акторы і музыкі, у тым ліку вядомы рэпер Vinsent, а таксама Анатоль Кот, Раман Падаляка і Аляксандр Малчанаў, знялі за межамі Беларусі. У галоўнай ролі – Vinsent, ягоны герой – Мірон Захарка, лідар рок-гурта “Форца”. Песні для фільму напісаў Лявон Вольскі.

Стварэнне кінафільму фінансавалі польскія Міністэрства культуры, Інстытут кінамастацтва і канал “Плюс”. Здымала дзяржаўная Кінастудыя дакументальных і мастацкіх фільмаў.

Акрамя гэтага ў сённяшнім “Прасвеце”:

Хто мацнейшы – ЗША за акіянам, аб’яднаныя краіны Старога свету ці… Расея?

Ці дажыве Ратка Младыч да выраку ў сваёй справе? Распачаўся судовы працэс сербскага генерала.

Грэцыя: прызначаны часовы прэм’ер.

Польшча: сям’я Кавалёва збірае подпісы супраць смяротнага пакарання.

Першыя крокі новага прэзідэнта Францыі за мяжою.

Азербайджан: разгон акцыі апазіцыі напярэдадні фіналу “Еўрабачання”.

“Прасвет” у эфіры 18 траўня а 20:35. Пасля эфіру глядзіце праграму на сайце “Белсату”.

belsat.eu

https://youtu.be/0_ZJ8iJ6MA8

Глядзі таксама
Каментары