Міністэрства юстыцыі загадала «зялёным» маляваць перапонкі


Беларуская партыя зялёных прэзентавала абноўленую сімволіку. Новая эмблема ўяўляе сабою кампазіцыю на белым тле, якая складаецца з акружнасці ды ўпісанага ў яе схематычнага малюнка жабкі.

“У Міністэрстве юстыцыі нам прапанавалі дапрацаваць наш знак, бо ў нас не водзіцца жабаў з такімі лапкамі, неабходна дамаляваць перапонкі. Не ведаю, на які артыкул закону спасылалася гэтая заўвага, бо гэта проста суб’ектыўнае меркаванне прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі. Але мы пайшлі ім насустрач і дамалявалі жабцы перапонкі”, – сказаў кіраўнік моладзевага крыла партыі Яўген Герасіменка.

Паводле прадстаўнікоў партыі, сімвалічны малюнак жабкі ёсць напамінам пра ўнікальную экасістэму беларускіх балотаў.

belsat.eu

Стужка навінаў