Кім: Апазіцыі трэба чакаць падтрымання ад расейскіх палітыкаў


Моладзевы актывіст, які далучыўся да лагеру апазіцыі на Чыстых прудах у Маскве, параўноўвае пратэсты ў Беларусі ды Расеі.

Ці дапаможа расейскім апазіцыянерам падтрыманне аднадумцаў з Беларусі? «Рэч у тым, што заўсёды людзі, якія прыязджаюць падтрымліваць, мусяць быць у больш моцнай пазіцыі. Калі, напрыклад, арганізацыя «Зубр» праводзіла трэнінгі ва Украіне, дык тады гэта была адна з наймацнейшых моладзевых арганізацыяў у рэгіёне, а ва Украіне быў Кучма і пра Памаранчавую рэвалюцыю ніхто і не думаў».

Цяпер жа, паводле Андрэя Кіма, Беларусь перажывае глыбокі палітычны крызіс, а ў Расеі, наадварот, уздым: «Так што нам трэба чакаць дапамогі з боку расейскіх палітыкаў і грамадзянскай супольнасці, якая, у прынцыпе, мне падаецца, не за гарамі».

Лагер апанентаў Уладзіміра Пуціна на Чыстых прудах, вядомы як «ОккупайАбай», пратрымаўся з 8 да 16 траўня. Ліквідаваць яго пастанавіў Басманны суд Масквы.

belsat.eu

Стужка навінаў