Што пакажуць у Канах?


Чырвоны дыван разасланы, усё гатовае да прыёму гасцей. У французскіх Канах зноў усе размовы толькі пра кіно. Юбілейны, 65-ты раз тут пачаў працу штогадовы кінафестываль. На афіцыйным постэры фестывалю Мэрылін Манро задзьмухае святочную свечку. Не будзе нястачы і ў сучасных зорках. Да прыкладу, вядоўцай пачатку і канца фестывалю абралі Бэрэніс Бэжо, што грала галоўную ролю ў аскараносным “Артысце”.

АН-МАРЫ СТАЛЬ, АМАТАРКА КІНО:
“Пабачыць усіх гэтых людзей – гэта мара, больш такой магчымасці не будзе. Мы радыя прыехаць сюды, каб уцячы ад усіх турботаў”.

У асноўным конкурсе ў Канах бяруць удзел 22 кінастужкі. У тым ліку фільм “ У тумане”, які паўстаў паводле аднайменнага аповеду Васіля Быкава. Рэжысёр стужкі – нарадзінец Баранавічаў Сяргей Лазніца, які зняў фільм супольна з кінематаграфістамі з Беларусі, Расеі, Нямеччыны і Галандыі. А адкрыў фестываль фільм ужо прызнанага рэжысёра Ўэса Эндэрсана “Каралеўства поўнага месяцу”.

Як у Менску праходзіць Міжнародны фестываль лялечных тэатраў і дзе запрацавала першая аўтабібіятэка ў Беларусі? У аглядзе падзеяў культуры за 16 траўня.

belsat.eu

Стужка навінаў