Беларускія палацы абяцаюць аднавіць за сем гадоў


Улады паабяцалі ўкласці ў рэстаўрацыю дваццаці знакамітых беларускіх палацаў 150–180 млрд руб.

На сёння завершаны першы этап рэстаўрацыі Мірскага замку, а наперадзе яшчэ тры. Апошні этап мае быць скончаны ў 2013 г. “Плануецца аднавіць італьянскі ды англійскі паркі, сажалку ды іншыя аб’екты, што месцяцца побач з замкам”, – адзначыў начальнік кіравання аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.

Разам з тым, існуе праблема са спецыялістамі, якія маюць добры досвед у справе рэстаўрацыі. “Калі расейскі бізнесовец выкупіў сядзібу Сягеляў у Красках, пад Ваўкавыскам, ён паўгода шукаў тых, хто можа займацца аднаўленнем. Рэстаўрацыяй сёння займаюцца, на жаль, тыя самыя будаўнічыя трэсты, якія нават сучасныя дамы будуюць не заўсёды якасна, – адзначыў старшыня ГА “Гісторыка” Зміцер Рагачоў. – Да таго ж, за сем гадоў аднавіць дваццаць замкаў – непадымная праца, асабліва калі згадаць апошнія рэстаўрацыі, калі то грошы расцягваліся, то працу перараблялі”.

Апроч самой рэстаўрацыі будынкаў патрэбныя захады для ўзнаўлення ці стварэння інфраструктуры ў мястэчках. Толькі ў выпадку, калі ўмовы будуць камфортнымі, глядзець на беларускія палацы прыедуць замежныя турысты.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары