Апытанне: Чаму беларусы не перамагаюць у хакей?


Менчукі прапаноўваюць уладам забраць грошы у хакеістаў ды інвеставаць у іншыя віды спорту.

Правалам для зборнай Беларусі закончыўся сёлетні чэмпіянат свету па хакеі. Нашыя спартоўцы вяртаюцца дамоў з сумным вынікам: толькі адна перамога – над зборнаю Казахстану, якая ніколі не ўваходзіла ў эліту сусветнага хакею. Усе астатнія гульні скончыліся паразаю, у тым ліку і ўчорашні двубой з камандаю Канады. Чаму ж зазнае паразы прэзідэнцкі спорт?

Перад апошняю гульнёю зборнай Беларусі на сёлетнім чэмпіянаце аптымісты казалі, што ёсць, хай і невялікі, шанец на выхадзе з турніру гучна бразнуць дзвярыма, вырваўшы ў канадцаў перамогу. Але цуду не адбылося. 5:1 на карысць Канады.

З усіх апытаных толькі адзін застаўся задаволены з выступу беларусаў. Астатнія выказвалі розныя парады: больш трэнавацца, змяніць склад або трэнераў, спыніць фінансаванне хакею…

belsat.eu

Стужка навінаў