Самай сталай настаўніцы ёгі ў свеце – 93 гады


Гармонія душы і цела магчымая ў любым узросце. Жыхарка Нью-Ёрку Таў Порчан-Лінч – самы сталы настаўнік ёгі ў свеце. Ёй 93 гады.

ТАЎ ПОРЧАН-ЛІНЧ, ІНСТРУКТАРКА ЁГІ:
“Мой доктар зрабіў мне замену тазасцегнавага сустава і сказаў, што я больш не змагу займацца ёгаю. Я адказала, што не веру. Пазней я прыслала яму фотаздымак, дзе я падымаюся ўгару ў позе лотасу. Ён назваў мяне жанчынаю-цудам”.

Калі цудам спадарыня Таў зрабілася адносна нядаўна, то актыўная яна была ўсё жыццё. Жанчына паспрабавала сябе ў якасці і акторкі, і мадэлі, і танцоркі, і ўжо 61 год яна – інструктар ёгі. Ейныя заняткі наведваюць каля чатырохсот студэнтаў. Усіх іх ёгіня называе сваімі дзецьмі, хоць шмат якія вучні паводле ўзросту маглі б быць нават ейнымі праўнукамі.

Тыдзень еўрапейскага кіно ў Менску і шыкоўная калекцыя ўбранняў ад «Шанэль» – у аглядзе культуры ад Мар’яны Чарняевай.

belsat.eu
https://youtu.be/LZga6B9-arY

Глядзі таксама
Каментары