Апытанне: Менчукі рыхтуюцца да далучэння Беларусі да Расеі


https://youtu.be/yU6NEJpzfv8
Чаму ў якасці першага візіту на пасадзе прэзідэнта Расеі Уладзімір Пуцін, хутчэй за ўсё, наведае Менск?

Большасць апытаных назвала Беларусь і Расею братнімі дзяржавамі або, як мінімум, стратэгічнымі партнёрамі. «Ну браты-сёстры – адна нацыя, лічыце», – заявіў мінак. «[Беларусь] стратэгічна важны раён: мы ж затрымалі фашыстаў, якія ішлі на Маскву», – пачала наступная рэспандэнтка з экскурсу ў гісторыю. «Мы – акно ў Еўропу, праз нас праходзяць усе шляхі, таму ён і едзе сюды», – гаворыць наступная апытаная.

Апрача братніх пачуццяў узгадваюць менчукі і пра меркантыльныя інтарэсы Масквы. Шмат хто кажа пра «шмат неразвязаных пытанняў і задачаў». Сярод якіх ёсць агульна вядомыя, а ёсць, паводле аднаго мінака, і «малавядомыя беларускаму народу задачы, звязаныя з яго будучыняю».

«Яны занадта шмат грошай нам пазычаюць. Мы, напэўна, павінны нейкую справаздачу ім даць, куды іх трацім. Бо ў наступным годзе не дадуць», – мяркуе яшчэ адзін рэспандэнт. А іншы малады мужчына дадае: «Калі аб’ядноўвацца Беларусі ды Расеі – дык я толькі за. <…> Бо ў нас цяпер у Беларусі крызіс поўны. Толькі, напэўна, Расея нас і выратуе».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары