Генпракуратура папярэджвае Шнура


Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства Генеральная пракуратура вынесла арганізатарам канцэрту расейскага гурта “Ленинград”, які мае адбыцца 18 траўня ў адной з папулярных забаўляльных установаў Менску.

Начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры ў наглядзе за выкананнем заканадаўства Павел Радзівонаў звярнуў увагу на тое, што лідар “Ленинграду” Сяргей Шнураў выкарыстоўвае ў тэкстах песень нецэнзурную лаянку. Радзівонаў нагадаў, што нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы кваліфікуецца як хуліганства, і да адміністрацыйнай адказнасці могуць быць прыцягнутыя як сам выканаўца, так і арганізатары канцэрту. Паводле яго, арганізатары абяцалі правесці адпаведную гутарку з Шнуравым, “каб не дапусціць мацюка са сцэны”. “Гэта пытанне не толькі выканання заканадаўства, але і маральнага стану нашага грамадства. Нашыя дзеянні носяць цывілізаваны забаронны характар, мы не прэтэндуем на ролю цэнзараў”, – сказаў Радзівонаў.

Ён паведаміў, што Генеральная пракуратура звярнула ўвагу камітэту культуры Менгарвыканкаму на неабходнасць належна кантраляваць такія канцэрты, “без замаху на свабоду творчасці”.

belsat.eu

Стужка навінаў