Лідзія Ярмошына: грошы на правядзенне выбараў заклалі ў бюджэт 2010 г.


Нягледзячы на тое, што дэпутаты вызначыліся з днём прэзідэнцкіх выбараў толькі ўчора, у сёлетні бюджэт было закладзена Br 37 млрд на іх правядзенне.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкаю на старшыню Цэнтравыбаркаму Лідзію Ярмошыну. Паводле яе, грошы разлічваліся на правядзенне двух тураў. Нагадаем, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла рашэнне аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў на 19 снежня 2010 года.

“Мы цудоўна ведалі, што выбарчая кампанія пачнецца не пазней за 6 лістапада. Нават калі б выбары праходзілі 6 лютага, мы, у асноўным, забралі б сродкі сёлета”, – адзначыла кіраўніца ЦВК.

Ярмошына паведаміла, што разглядаліся тры варыянты даты: 12 снежня, 19 снежня і 6 лютага. Яна назвала снежань “добрым месяцам для правядзення выбараў”.

belsat.eu
15.09.2010
Фота bymedia.net

Стужка навінаў