"Міс грудзі Беларусі" – настаўніца БНТУ


Уначы з 11 на 12 траўня ў сталічным клубе “Dozari” адбыўся трэці конкурс “Міс грудзі Беларусі”. Пераможцаю стала 23-гадовая мянчанка Юлія Тарнецкая, якая ў якасці прызу атрымала пуцёўку на востраў Ібіца.

У склад журы ўвайшлі спявачка і тэлевядоўца Вольга Барабаншчыкава, кіраўнік медыяхолдынгу “Карамболь”, рэжысёр і тэлепрадзюсар Уладзімір Максімкоў, стылістка-візажыстка Таццяна Цецярук ды іншыя не менш аўтарытэтныя персоны.

Паводле арганізатараў, напярэдадні імпрэзы дырэкцыя клубу выставіла новыя жорсткія ўмовы конкурсу: завершыць яго да другой гадзіны ночы. З дзяўчатамі праводзілі складаныя рэпетыцыі, да дробязяў прадумваючы кожны выхад. Планавалася яркая шоу-праграма. Аднак у выніку ад большай часткі праграмы давялося адмовіцца. Апрача канкурсантак выступілі зоркі беларускай эстрады: гурты “Лас-Вегас” і “Ямайка”, Ніка Барынава. На цырымонію ўзнагароджання часу папросту не хапіла.

“З маім шматгадовым досведам правядзення мерапрыемстваў рознага маштабу, такая крызісная атмасфера была ўпершыню, – дзеліцца адна з арганізатараў конкурсу, Кацярына Бягун. – Дзякую “Dozari” за сур’ёзны досвед”.

У найбліжэйшую сераду ў клубе “Каёт” пройдзе вечарына-ўзнагароджанне ўдзельніц.

belsat.eu

Стужка навінаў