Агляд падзеяў культуры


“Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным”. Унікальную кнігу-размову з народным паэтам прэзентаваў у Менску Сяргей Шапран. У выданне ўвайшлі як ранейшыя інтэрв’ю журналіста з Рыгорам Барадуліным, так і адмыслова праведзеныя размовы. Некаторыя пытанні даводзілася задаваць неаднойчы, прызнаецца Сяргей Шапран, і шмат якія адказы могуць здзівіць нават тых, хто добра ведае паэта Барадуліна.

СЯРГЕЙ ШАПРАН, ЖУРНАЛІСТ, ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦА:
“Мне падавалася вельмі цікавым, як усё ж Барадулін адкажа на пытанне, ці лічыць ён сябе паэтам. Бо праз усю кнігу ён ніколі, здаецца, гэтага так і не сказаў. Ён толькі пагадзіўся, што ён чорнарабочы беларускай мовы”.

На старонках кнігі Рыгор Барадулін распавядае і пра блізкіх сяброў-творцаў (Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча), дзеліцца і малавядомымі фактамі з уласнай біяграфіі.

***
Арменію, Мексіку, Турцыю, Францыю, Беларусь ды яшчэ цэлы шэраг іншых краінаў аб’яднала на гэтай выставе Варшаўская мультыкультурная майстэрня. Праект арыентаваны на іншаземных творцаў самых розных жанраў, якія стала жывуць у Варшаве.

На паліцах у гэтай берасцейскай кватэры пасяліліся і казачныя феі, і беларускія народныя персанажы, і нават усе героі гогалеўскіх “Вечароў на хутары бліз Дзіканькі”. Усе яны – творы майстрыхі Валянціны Вярбоўскай.

belsat.eu

Стужка навінаў