Святлана Калінкіна: усе сілавыя структуры ператвараюцца ў КДБ


Сёння, 11 траўня Анатоль Куляшоў быў вызвалены ад сваёй пасады. Новым кіраўніком МУС прызначаны Ігар Шуневіч, які раней займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных справаў Беларусі – начальніка крымінальнай міліцыі, а з 2007 да 2012 г. працаваў у КДБ.

Анатоль Куляшоў вызвалены ад пасады міністра ўнутраных справаў Беларусі з залічэннем яго ў распараджэнне МУС. Адпаведны ўказ падпісаў 11 траўня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Новым кіраўніком МУС прызначаны Ігар Шуневіч, які займаў да гэтага пасаду намесніка міністра ўнутраных справаў Беларусі – начальніка крымінальнай міліцыі.

Ігар Шуневіч нарадзіўся ў 1967 г. ва Украіне (Луганская вобласць). У 1992 г. скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі. Служыў на розных пасадах у сістэме органаў унутраных справаў Беларусі. Прайшоў шлях ад шараговага следчага да намесніка начальніка УУС Менскага аблвыканкаму. У 2007–2012 гг. працаваў у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі, дзе ўзначальваў следчае ўпраўленне, а затым – галоўнае ўпраўленне контрразведвальнага забеспячэння праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбы з карупцыяй і арганізаванаю злачыннасцю. У студзені 2012 г. быў прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных справаў Беларусі – начальнікам крымінальнай міліцыі.

Анатоль Куляшоў нарадзіўся ў 1959 г. у горадзе Алі-Байрамлы (Азербайджан). У 1986 г. скончыў Менскую вышэйшую школу МУС СССР, у 1992-м – Акадэмію МУС СССР. Генерал-лейтэнант міліцыі. У 1977–1979 гг. праходзіў службу ва Узброеных сілах. Працаваў на розных пасадах у сістэме органаў унутраных справаў ад шараговага міліцыянта да першага намесніка міністра, доўгі час – у крымінальным вышуку. У 2003 г. узначаліў галоўнае ўпраўленне ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму. Са жніўня да снежня 2008 г. – намеснік міністра ўнутраных справаў – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі. У снежні 2008 г. быў прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных справаў – начальнікам крымінальнай міліцыі МУС Беларусі. У чэрвені 2009 г. узначаліў МУС.

belsat.eu

Стужка навінаў