Паводле індэксу дэмакратыі Беларусь на 130-м месцы з 167


Наша краіна займае пачэснае месца паміж Нігерам і Анголаю.

Міжнародная аналітычная кампанія “Economist Intelligence Unit” зрабіла справаздачу “Індэкс дэмакратыі–2010” па 167 краінах. Аўтары рэйтынгу адносяць дзяржавы да адной з чатырох катэгорыяў: з “поўнай дэмакратыяй”, з “недахопам дэмакратыі”, з “гібрыдным” або “аўтарытарным” рэжымам. Беларусь апынулася ў апошняй групе.

Паводле 10-бальнай шкалы выбарчы кодэкс і плюралізм у Беларусі ацэньваюцца на 2,58 пункта, функцыянальнасць ураду – на 2,86, удзел грамадзянаў у палітычным жыцці – на 3,3, палітычная культура – на 4,38, палітычныя свабоды – на 3,53 пункта. Такім чынам, агульны рэйтынг нашай краіны складае 3,34 бала.

Суседняя Польшча займае 48-е месца, Расея – на 107-м.

Сацыёлаг Дзяніс Краўцоў мяркуе, што вынікі 2011 г. могуць узняць Беларусь у гэтым рэйтыргу: “Уяўная дэмакратыя, якую ўлады дэманструюць цяпер падчас выбараў, можа паўплываць на новыя рэйтынгі. Але людзі ў Беларусі, натуральна, асаблівых зменаў не адчуюць. Апытанні насельніцтва на прадмет развіцця дэмакратыі ў Беларусі сведчаць пра недавер уладзе, недавер судам, недавер да выбараў”, – адзначыў эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў