Амаль 2 мільёны за абразу камуністаў


https://youtu.be/COpAdrUj1qE
https://youtu.be/wuEul7QYENg
Сёння, 10 траўня, суд Маскоўскага раёну сталіцы часткова задаволіў пазоў чальцоў Камуністычнай партыі Беларусі супраць актывістаў “Маладога фронту”.

Летась 7 лістапада сябры “Маладога фронту” закідалі яйкамі помнік Леніну ў час, калі чальцы КПБ ускладалі да яго кветкі.

Паводле камуністаў Мікалая Юшчанкі ды Мікалая Валовіча, маладзёны зняважылі іхную годнасць і запэцкалі яйкамі паліто. Яны запатрабавалі ад сяброў “МФ” (Міхася Мускага, Паўла Сяргея і Рамана Васільева) кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры да 4,5 млн рублёў.

“Калі адпусціць гэтую справу, то яны могуць здзейсніць і больш страшныя злачынствы, як у Днепрапятроўску [маецца на ўвазе шэраг нядаўніх выбухаў у горадзе], як у Нарвегіі [бойня Андэрса Брэйвіка], як нядаўна было ў нас [тэракт у менскім метро]. То бок, у іх ужо дах паехаў, калі яны такое робяць. Адкуль яны ведаюць, што зрабілі камуністы?! Што яны могуць ведаць пра камунізм, калі, гледзячы на іх, нельга сказаць, ці скончылі яны прынамсі 7 класаў”, – кажа сябра КПБ Мікалай Юшчанка.

У сваю чаргу “Малады фронт” збіраецца абскарджваць рашэнне суда. Паводле сяброў арганізацыі, суд прыхільна ставіўся да камуністаў і вынік паседжання быў вядомы адразу.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары