Пахваліў... Удзельнік параду назваў Лукашэнку Сталіным


Цэнтральнай падзеяй святкавання Дня Перамогі ў Менску стала ўрачыстае шэсце ветэранаў ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. Ачоліў калону Аляксандр Лукашэнка ды іншыя вышэйшыя службовыя асобы. У шэсці ўзялі ўдзел каля 10 тыс. чалавек, сярод іх ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. На афіцыйныя імпрэзы з нагоды Дня Перамогі былі запрошаныя кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў краінаў Еўразвязу і ЗША.

Адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да манументу Перамогі. Ва ўрачыстасцях удзельнічаў аграном і журналіст Аўтандыл Квінчыя, на грудзях якога красаваўся медаль з профілем Сталіна.

“Гэта памятныя медалі. Адна з выяваю Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна і подпісам Зюганава, другая – у гонар 65-годдзя Перамогі. Я – камуніст, член Кампартыі Беларусі. Справа не ў тым, што я грузін, і, маўляў, мне за гэта ўзнагароду далі. Гэта не ўзнагарода, а памятны медаль. Ты мусіш быць сталінцам і сапраўдным камуністам – не як Шэварднадзэ, Гарбачоў і Якаўлеў, якія прадалі Савецкі Саюз. Гонар трэба мець, каб трымаць сцяг са Сталіным! Трымайцеся за прэзідэнта Лукашэнку – і ўсё будзе добра. Чысціня і парадак будуць, бо ёсць гаспадар свайго дому. Сучасны Сталін – гэта Лукашэнка”.

belsat.eu

Стужка навінаў