Карбалевіч пра пасланне Лукашэнкі: новы фармат і дзіўны тэзіс


Паводле палітолага, збольшага ў змесце штогадовага звароту кіраўніка краіны да беларускага народу і Нацыянальнага сходу не было нічога новага.

Адносна фармату эксперт заўважыў, што ўпершыню за доўгі час афіцыйнае тэлебачанне транслявала адказы Аляксандра Лукашэнкі на пытанні дэпутатаў. Да таго ж, падзею прарэкламавалі, распаўсюдзіўшы інфармацыю пра яе перанос.

Канкрэтных крокаў для вываду краіны з крызіснай сітуацыі не прагучала. Паводле Валера Карбалевіча, тлумачыцца гэта адсутнасцю стратэгіі ва ўладаў. Таму, мяркуючы са сказанага, пераменаў у Беларусі чакаць не варта, гаворыць ён.

Палітолаг таксама звяртае ўвагу на тое, што наконт вонкавай палітыкі прэзідэнт выказаўся вельмі коратка: «Лукашэнка ў пасланні амаль нічога не сказаў пра беларуска-расейскія дачыненні <…> І яшчэ быў дзіўны тэзіс, што ў Расеі няма рэсурсаў, каб праводзіць жорсткі ціск на Беларусь».

belsat.eu

Стужка навінаў