Апытанне: Што вы думаеце пра пасланне Лукашэнкі?


«Калі заробак сягне 500 долараў, я буду ўжо на пенсіі», – разважае наконт абяцанняў кіраўніка дзяржавы ўдзельніца апытання «Белсату».

Большасць апытаных жыхароў сталіцы глядзяць штогадовае пасланне Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Адказу на пытанне, ці выконвае ён свае абяцанні, большасць пазбягае і кажа, што «прэзідэнт стараецца». Толькі адзін рэспандэнт прызнаўся, што пасланне прэзідэнта яго не цікавіць і ягоным абяцанням ён не верыць.

«Трэба, каб абяцанні адпавядалі рэаліям. І калі кошты не з’ядуць тое, што абяцалі, дык гэта будзе разумна», – заўважыў мужчына.

belsat.eu
https://youtu.be/XMFTnYK2YWM

Глядзі таксама
Каментары