Інаўгурацыя Пуціна каштавала $ 700 тыс.


Палову сумы выдаткавалі на… памятныя медалі для гасцей.

Як паведамляе расейская служба “Бі-Бі-Сі”, інаўгурацыя абышлася народу на 20 млн расейскіх рублёў ($ 700 тыс.), а адзін медаль каштаваў больш за $ 170 (5000 расейскіх рублёў). Абед коштам 12 млн расейскіх рублёў (каля $ 412 тыс) да афіцыйнага каштарысу не далучылі.

Урачыстасць з нагоды трэцяга прыняцця Уладзімірам Пуціным пасады прэзідэнта Расеі распачалася а 12.00 паводле маскоўскага часу (9.00 паводле Грынвічу).

Упершыню кіраўнік дзяржавы запрасіў на інаўгурацыю ўсіх сваіх давераных асобаў – агулам 540 чалавек. З замежных лідараў запрашэнні атрымалі прэзідэнты Украіны Віктар Януковіч, Казахстану – Нурсултан Назарбаеў і Беларусі – Аляксандр Лукашэнка, а таксама экс-канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр і былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Бэрлюсконі. Разам на інаўгурацыі прысутнічала 2000 чалавек, у тым ліку апошні кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў.

Тым часам актывісты, якія ўдзельнічалі ў акцыі на Балотнай плошчы напярэдадні, пачалі збірацца вакол Манежнай плошчы, каб выказаць пратэст супраць інаўгурацыі абранага прэзідэнта.

belsat.eu

Стужка навінаў