Прэйгерман: Расея баіцца беларускага Юшчанкі


Як доўга Уладзімір Пуцін будзе падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку і калі вызначыцца з новым фаварытам?

Паводле эксперта “Ліберальнага клубу” Яўгена Прэйгермана, Расея падтрымлівае дзейнага кіраўніка Беларусі, бо пакуль не бачыць прымальнай для сябе альтэрнатывы: “Гэта такі страх атрымаць у Беларусі Юшчанку нумар два”.

З Лукашэнкам Маскве пакуль удаецца рэалізоўваць уласныя інтарэсы на тэрыторыі Беларусі, але працэс гэта не просты. “Колькі гэта будзе працягвацца – невядома. Ёсць цяпер у межах АЭП [Адзінай эканамічнай прасторы] некалькі крытычных момантаў. Напрыклад, макраэканамічная стабілізацыя, якая патрабуецца з наступнага года. Для Беларусі гэта азначае пэўную змену эканамічнай і палітычнай мадэлі. Аляксандр Лукашэнка на гэта пайсці не можа. Вось калі Крэмль будзе паслядоўны – праз пэўны час паўстане гэтае персанальнае пытанне”.

Паводле эксперта, ёсць падставы меркаваць, што абвастрэнні ў дачыненнях з Масквою працягнуцца. “Вельмі шмат пытанняў эканамічных. Часцяком гэта такія камерцыйныя вайнушкі, і мы сапраўды крышачку перабольшваем іх палітычнае значэнне”. Хоць, адзначае ён, геапалітычныя пытанні неўзабаве таксама паўстануць: “Мы даем правы Кітаю на 50 гадоў, каб тут будаваць індустрыяльны парк, што ёсць свабоднаю эканамічнаю зонаю. Паводле заканадаўства АЭП, у нас з 1 студзеня 2017 г. не мусіць быць ніякіх СЭЗ [свабодных эканамічных зонаў]. Гэта канкрэтнае сутыкненне інтарэсаў, і як яно будзе вырашацца – вялікае пытанне”.

belsat.eu

Стужка навінаў