«Марш мільёнаў» у Маскве (абноўлена)

На мітынгу дайшло да сутычак з паліцыяй. Анархісты разам з ультраправымі радыкаламі прарвалі кардон паліцыі, але былі спыненыя жалезнай агароджай і дубінкамі жаўнераў унутраных войскаў. У праваахоўнікаў ляцелі фаеры і цяжкія прадметы. Спецназ працуе выключна карэктна, затрымлівачы найбольш радыкальных пратэстоўцаў. Паводле інфармацыі маскоўскай паліцыі, некалькі паліцэйскіх параненыя.

Сітуацыя супакоілася, рэшткі людзей сыходзяць з мітынгу. Паліцыя паведамляе пра 300 затрыманых і заклікае разыйсціся. Пратэстоўцаў засталося каля 2 тысяч.
***
Анархісты кідаюць камяні ў паліцыю. Пачалася сапраўдная бойка. Людзей засталося некалькі тысячаў – большасць сышла, не жадаючы ўдзельнічаць у сутычках з паліцыяй. Паведамляецца пра чатырох параненых сярод праваахоўнікаў.
***
Паводле «Новой газеты», паліцыя затрымала арганізатараў мітынгу Барыса Нямцова, Аляксея Навальнага і Сяргея Удальцова. Праваахоўнікі заклікаюць людзей разысціся, тыя скандуюць: «Мы не сыдзем!»
***
Паводле інфармацыі міліцыі, пратэстуючыя збілі двух журналістаў НТВ. Мірны мітынг ператварыўся ў выступ радыкалаў.
***
У расейскай сталіцы праходзіць мітынг несістэмнай апазіцыі. Паводле розных ацэнак, на шэсце прыйшло ад 20 да 30 тыс. чалавек.

Мітынг праходзіць напярэдадні інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна. Арганізатары традыцыйна патрабуюць правядзення новых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў ды вызвалення палітвязняў.

На шэсце прыйшлі прадстаўнікі практычна ўсіх палітычных сілаў. Вельмі шмат антыцаркоўных лозунгаў і патрабаванняў вызваліць удзельніц гурта «Pussy Riot».

Колькасць удзельнікаў значна меншая, чымся спадзяваліся арганізатары. Напярэдадні Дня Перамогі шматлікія масквічы з’язджаюць з гораду, каб не трапіць у святочную мітусню.

Журналісты запыталі ў жыхароў Масквы, ці ёсць будучыня ў «несістэмнай» апазіцыі.

«Ёсць апазіцыя, а ёсць неапазіцыя (гэтак званая несістэмная апазіцыя). То бок неапазіцыі неабходна мяняцца, я думаю, у іх каласальны шанец, і яны не могуць яго страціць», – кажа мужчына.

«Тыя, хто выходзілі ў снежні, і тыя, хто выходзіць цяпер, – гэта людзі, якім ёсць што губляць. Яны не гатовыя да рэвалюцыі, яны хочуць мірнай змены ўлады. І гэтай уладзе прыйдзецца сысці – яны сыдуць тады, калі сацыяльная сітуацыя ў краіне дойдзе да таго стану, калі на вуліцу выйдуць людзі, якія не маюць чаго губляць і якія без усялякіх заклікаў пойдуць на Белы дом, Дзярждуму і гэтак далей. Пакуль людзі тр«Марш мільёнаў» у Маскве

У расейскай сталіцы праходзіць мітынг несістэмнай апазіцыі. Паводле розных ацэнак, на шэсце прыйшло ад 20 да 30 тыс. чалавек.

Мітынг праходзіць напярэдадні інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна. Арганізатары традыцыйна патрабуюць правядзення новых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў ды вызвалення палітвязняў.

На шэсце прыйшлі прадстаўнікі практычна ўсіх палітычных сілаў. Вельмі шмат антыцаркоўных лозунгаў і патрабаванняў вызваліць удзельніц гурта «Pussy Riot».

Колькасць удзельнікаў значна меншая, чымся спадзяваліся арганізатары. Напярэдадні Дня Перамогі шматлікія масквічы з’язджаюць з гораду, каб не трапіць у святочную мітусню.

Журналісты запыталі ў жыхароў Масквы, ці ёсць будучыня ў «несістэмнай» апазіцыі.

«Ёсць апазіцыя, а ёсць неапазіцыя (гэтак званая несістэмная апазіцыя). То бок неапазіцыі неабходна мяняцца, я думаю, у іх каласальны шанец, і яны не могуць яго страціць», – кажа мужчына.

«Тыя, хто выходзілі ў снежні, і тыя, хто выходзіць цяпер, – гэта людзі, якім ёсць што губляць. Яны не гатовыя да рэвалюцыі, яны хочуць мірнай змены ўлады. І гэтай уладзе прыйдзецца сысці – яны сыдуць тады, калі сацыяльная сітуацыя ў краіне дойдзе да таго стану, калі на вуліцу выйдуць людзі, якія не маюць чаго губляць і якія без усялякіх заклікаў пойдуць на Белы дом, Дзярждуму і гэтак далей. Пакуль людзі трываюць – нічога не зменіцца», – упэўнены наступны апытаны.

«Нічога з гэтага не будзе – зараз Уладзімір Уладзіміравіч прыцісне іх, і яны знікнуць. Будуць нейкія адгалоскі і ўсё», – кажа мужчына.

«З’яўляюцца людзі, якім гэта неабыякава, і я спадзяюся, што знойдуцца тыя, хто зможа павесці за сабою масы. Але праблема ў тым, што Масква – гэта далёка не рэгіёны, у Маскве ў апазіцыі ёсць будучыня, а ў рэгіёнах – наўрад ці», – падзялілася меркаваннем жанчына.

belsat.eu

Стужка навінаў