430 працаўнікоў «Граніту» напісалі заявы на звальненне


Паводле старшыні незалежнага прафсаюзу прадпрыемства Алега Стахаевіча, заявы на звальненне падалі 430 рабочых, якіх не задавальняюць заробкі памерам 200–400 даляраў. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», працаўнікі настроеныя з’язджаць на працу за межы Беларусі, але іх адмаўляюцца звальняць без месячнай адпрацоўкі.

Нягледзячы на тое, што ў некаторых ужо ёсць дамова на працу ў Расеі, насустрач сваім работнікам кіраўніцтва прадпрыемства ісці не хоча. У той жа час, кажа Стахаевіч, калі пачыналі ствараць незалежны прафсаюз, ім казалі: сыходзьце хоць заўтра, на вашае месца з некалькіх раёнаў ахвотныя. Некаторыя рабочыя ідуць на прагулы, каб іх звольнілі нават паводле артыкулу.

Канфлікт паміж працаўнікамі ды адміністрацыяй мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» распачаўся сёлета ў студзені. За гэты час звольнілі шэраг кіраўнікоў прадпрыемства, а рабочыя стварылі незалежны прафсаюз. Кіраўніцтва ўвесь час ціснула на сябраў прафсаюзу, у выніку сотні працаўнікоў маюць досыць працы на «Граніце».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары